Red Maple, Silver Maple
3 years ago
Погляд на жыцьцё ў Паўночнай Амэрыцы (дый ня толькі) вачамі беларускага мусульманіна
Чытаў я Ваш блёг, увогуле цікава, але на вось зьнянацку: "Іслам трэба спыніць. Любым коштам. Гэта ня людзі, гэта жывёлы." Прабачце, я не жывёліна. Я мусульманін, і такой жа чалавек, як і Вы. Я таксама, як і Вы, супраць забойства цывільных у любой краіне. Так жа, як і абсалютная большасьць мусульманаў. Я таксама быў абуранны тэрарыстычнымі актамі ў Мумбаі. Дарэчы, сярод людзей, забітых гэнымі тэрарыстамі, былі і мусульмане.Дарэчы, цікава, што паводле gsbelarus-а, ахвяры мумбайскіх тэрарыстаў гэта "мы". А вышэйзгаданыя ахвяры-мусульмане ў Босьніі і Індыі, гэта для яго таксама "мы"? Альбо мабыць гэта "яны", якіх, на яго думку, можна забіваць без праблемаў?
Паводле апытаньняў Gallup-а, 74% інданэзійцаў, 86% пакістанцаў, 81% банглядэшцаў і 80% іранцаў лічуць, што тэрарызм -- ніколі не апраўданы. У той жа час, толькі 46% амэрыканцаў лічуць, што ўзброеныя нападзеньні на цывільных жыхароў (г.зн. тэрарызм) ніколі нельга апраўдаць. Што, калі я з гэтага зраблю выснову, што хрысьціяне -- жывёлы? Падчас басьнійскай вайны, праваслаўныя сербы забілі дзясяткі тысяч цывільных мусульман, бо тыя прагаласавалі на рэфэрундуме за незалежнасьць ад былой Югаславіі. Што, калі я з гэтага зраблю выснову, што праваслаўныя хрысьціяне -- жывёлы? Калі экстрэмісты-гінду забілі як мінімум 790 цывільных мусульманаў у той жа Індыі ў 2002 г. -- што, калі я б зрабіў выснову, што гінду -- жывёлы? Калі ласка зразумейце, што лаянка й нянавісьць нічога станоўчага не даюць.
Дарэчы, індыйскія мусульмане адмовіліся пахаваць целы мумбайскіх тэрарыстаў на мусульманскіх могілках, бо ня лічуць іх мусульманамі па прычыне іхных злачынстваў.
Рэкамэндую Вам артыкул індыйскай пісьменьніцы Арундхаці Рой (не мусульманкі) наконт нападу на Мумбай.
Ці то я парушыў закон? Не, гэта закон парушыў мяне.
Хопіць, хопіць, спадарства
Я нарадзіўся тут і мае дзяды таксама
Вы ніколі не адрэжаце мяне ад маіх каранёў
...
Тут я будую свой дом, тут вы яго знішчаеце
Калі мой дом -- незаконны, дык як наконт твайго, браце мой стрыечны?
...
Бо ўрад мае жаданьне --
Максымум габрэяў на максымуме зямлі
Мінімум арабаў на мінімуме зямлі
...
НЕ -- СТРАХУ
Я набі салям аляйка
Я расуль салям аляйка
Я хабіб салям аляйка
Салаўату Ллаг аляйка
Прароку, мір табе!
Пасланніку, мір табе!
Сябра, мір табе!
Бласлаўленьні божыя табе!
© 2008-2009 Рашэд Чоудхуры
© 2008-2009 Rashed Chowdhury
Пры перадрукоўцы спасылка на блёг -- абавязковая.