20 лютага 2009

Зараз і я канадзец


Каралева Элізабэта ІІ ў 2008 г.
Фота: Ibagli
Ліцэнзыя: Грамадзкая ўласнасьць


У студзені, пасьля чатырох гадоў жыцьця ў Канадзе, я атрымаў канадзкае грамадзянства. Беларускае я, вядома, таксама захоўваю: Канада зусім не патрабуе адмову ад існуючага грамадзянства.

На цырымоніі прыняцьця ў грамадзянства, я пакляўся быць верным Яе Вялікасьці Каралеве Элізабэце ІІ і яе нашчадкам, а таксама паважаць і выконваць канадзкія законы. На цырымоніі прысутнічала 375 навабранцаў у канадцы з 60 розных краін, у тым ліку большасьці краінаў былога СССР, а таксама ЗША, Брытаніі, Францыі, арабскіх краін, краін Паўднёвай Азіі, Лацінскай Амэрыкі, Афрыкі. Цырымонія прахадзіла ў душнай школьнай актавай залі, замалай для гэткай колькасьці чалавек ды іх госьцяў. На адну толькі праверку дакумэнтаў патрацілася пара гадзін. Але ўсе прысутныя былі цярплівымі, бо яшчэ гадзіна-другая, й яны атрымаюць тое, чаго чакалі некалькі гадоў. Урэшцэ мы паслухалі прамову "судзьдзі па грамадзянстве" (гэта адмысловая катэгорыя судзьдзяў у Канадзе, куды штогод прыяжджаюць сотні тысяч новых імігрантаў), якая сама была колішняю ймігранткаю, а потым прынесьлі прысягу й прасьпявалі канадзкі гімн.

Зараз, упершыню з 1985 г., я жыву ў краіне, грамадзянства якой я маю.

Але што мне гэтае грамадзянства дае?

Па-першае, яно мне дае каралеву. Мне здаецца, што значна лепш мець кіраўніком дзяржавы 82-гадовую жанчыну з каронаю, чым 54-гадовага мужчыну з вусамі.

Па-другое, поўнач. Ён сапраўды, як у песьні пяецца, "бяскрайні", толькі замест аленяў яго сымбалямі тутака зьяўляюцца белыя мядзьведзі ды цюлені. Але як туды даехаць? Калі б я вырашыў паехаць заўтра на тыдзень ва Ікалуіт, сталіцу паўночнай канадзкай тэрыторыі Нунавут, дык адзін толькі самалётны білет бы мне абышоўся ў C$ 3.095 (Br 6.945.362). Уж лягчэй паехаць на тыдзень у Менск за C$ 2.113 (Br 4.741.696).

Па-трэцяе, вельмі прыгожую краіну. Але такую я ўжо маю з самага нараджэньня. Розьніца толькі ў тым, што Канада мае ня толькі цудоўныя лясы й балоты, як Беларусь, але яшчэ й высокія горы. Але я апошнія яшчэ ня бачыў.

Па-чацьвёртае, гарады з багатай гісторыяй. Я асабліва маю на ўвазе адзін горад: Квебек. Гэты горад, які летась адсьвяткаваў свае 400-ыя народзіны, ёсьць аднім з найпрыгажэйшых у сьвеце. Ягоная галоўная адметнасьць у тым, што там захаваўся гістарычны цэнтар з чароўнымі мураванымі дамамі, пабудаванымі ў XVII, XVIII, XIX стагодзьдзях.

Па-пятае, яшчэ дзьве джяржаўныя мовы. Дакладней, ангельскую ды французкую. Моўнае пытаньне ў Квебеку стаіць гэтак жа востра, як і на Беларусі, дарма што тут дзяржава сапраўды ахоўвае французкую. Канадцы звычайна не падзяляюць свой народ па расавых ды рэлігійных рысах (тут выключэньне -- індзейцы, аб якіх гавораць асобна, бо ў астатніх канадцах хаваецца пачуцьцё віны за захоп індзейскіх зямель іх продкамі). Але гэтыя дзьве мовы ёсьць найгалоўнаю лініяй падзелу ў краіне. У самай сярэдзіне гэтага падзелу знаходзіцца мой горад -- Манрэаль. Тут амаль усе ведаюць і французкую мову, і ангельскую, але ўсё роўна выбар мейсца жыцьця, мейсца адукацыі, мейсца працы, мейсца малітвы, выбар сяброў залежыць ад мовы, якую ты ведаеш лепей.

Па-шостае, стабільнасьць. Аб Канадзе за яе межамі ў навінах амаль нічога не чуваць. Ну й добра. :)

8 comments:

Ананім said...

Долго смеялся: "Мне здаецца, што значна лепш мець кіраўніком дзяржавы 82-гадовую жанчыну з каронаю, чым 54-гадовага мужчыну з вусамі."

eolonir said...

Віншую!
Ведаеце, так абрыдла моўнае пытаньне ў Беларусі. І чаму людзі спрымаюць дзьвюхмоўе як магчымасьць нечага не зрабіць, калі гэта наадварот ёсьць падвойным абавязкам.

Ананім said...

eolonirу:
Чем же плох русский язык? прекрасное коммуникативное средство! А уж в научном мире... Например, слово "перпендикуляр" некторые радетели белорусского языка - математики называют так: "тарчок"! Тут как ни сдерживайся, а улыбнёшься...

Rashed said...

To eolonir: Дзякую за віншаваньне й за камэнтар. Я згодны з Вамі: афіцыйнае дзьвумоўе (калі абодве мовы маюць сапраўды роўны статус) ёсьць вельмі добрай магчымасьцю пашырыць свой далягляд. Таму, напрыклад, у Фінляндыі, афіцыйны статут швэдзкае мовы (побач з фінскаю) зусім не перашкаджае нацыянальнай сьвядомасьці фінаў.

To Фантомас: Дядя Коля, мне кажется, что вы не совсем правильно поняли eolonir-a.

Ну а насчёт науки я с Вами частично согласен: лучше всего, по-моему, использовать общепринятую, международную терминологию. Поэтому "тарчку" я предпочитаю "перпендыкуляр" ("пэрпэндыкуляр"). Однако для этого вовсе не обязательно использовать русский. А потом, знаете, всё это -- дело привычки. В чешском языке, например, вместо всевозможных международных (читай: латинских или греческих) терминов используются славянские. Например, вместо международного "аэропорт", чехи говорят "letiště" ("лэтиште", т.е. "лётище"). Но это не делает чешский язык менее понятным или менее любимым для его носителей.

Maria said...

Па-сёмае, магчымасць наведваць розныя краіны свету, не турбуючыся пра візы.

Rashed said...

Так. Было прыемна пабываць у ЗША ў лютым бяз візы. :)

Ананім said...

Но из Белоруссии можно поехать без визы в Россию, говорят, и на Украину тоже...

Rashed said...

ФАНТОМАСу: C белорусским паспортом можно поехать без визы в следующие 18 стран: Азербайджан, Армению, Венесуэлу, Грузию, Казахстан, Китай (только если ехать в составе тур-группы), Кубу, Кыргызстан, Македонию, Молдову, Монголию, Россию, Перу, Сербию, Таджикистан, Туркменистан, Украину и Эквадор.

C канадским же паспортом без визы можно побывать в примерно 113 странах.