Фота: Мікі
Ліцэнзія: Creative Commons Attribution 2.0Некалькі дзён таму я выйшаў на вуліцу з нашага будынку каб кінуць сьмецье ў сьметніцу. І што вы думаеце? Ля сьметніцы вячэрілі, па маім падліку, 11 катоў. Прычым ня брудных, хворых і хударлявых, а здаровых і, здаецца, шчасьлівых. Заглянуў я ў саму сьметніцу, а там яшчэ адзін кот. :)
Увогуле, у Стамбуле каты ўсюдых. Відаць не аднім сьмецьцем жывуць, напэўна іх людзі таксама кормяць. Людзей яны збольшага не баяцца; бачыў я аднаго ў старым горадзе які нават трамвая не баяўся. Пастаяў ён у некалькі сантымэтрах ад прахадзячага трамвая, уперадзе ўсіх людзей, а потым, як трамвай прайшоў, пабег сабе цераз вуліцу.
Дарэчы,
тут вы можаце знайсьці фоткі сьпячых стамбульскіх катоў. А пра сабак, якія не даюць спаць, чытайце
тут.
===
Зараз слухаю: "Güle yel değdi" у выкананьні
Taksim Trio.
No comments:
Post a Comment