08 сакавіка 2009

Народзіны Прарока Мухамада (мір яму!)


Мячэт у Медзіне, дзе працаваў і дзе пахаваны Прарок Мухамад (мір яму!)
Фота: Алі Мансуры
Ліцэнзыя: Creative Commons Attribution-Share Alike 2.5


У 12-ы дзень мусульманскага месяца рабі аль-аўаль (сёлета гэта 8 альбо 9 сакавіка па хрысьціянскім календары) адзначаюцца народзіны Прарока Мухамада (мір яму!).

Я набі салям аляйка
Я расуль салям аляйка
Я хабіб салям аляйка
Салаўату Ллаг аляйка

Прароку, мір табе!
Пасланніку, мір табе!
Сябра, мір табе!
Бласлаўленьні божыя табе!

4 comments:

Maksim said...

Вялікае свята. А з ім прынята віншаваць, як з Калядамі?

Rashed said...

Дзякуй за камэнтар! Так, некаторыя віншуюць, але ня ўсе. Справа ў тым, што сам Прарок Мухамад (мір яму!), наколькі нам вядома, сам ніколі не сьвяткаваў сваіх народзінаў.

Пры жыцьці Прарока мусульмане сьвяткавалі (і працягваюць сёньня сьвяткаваць) два галоўныя сьвяты: Ід аль-Фітр / Ураза-Байрам (пасьля канца Рамадану) і Ід ал-Адха / Курбан-Байрам (каб адзначыць гатоўнасьць Прарока Аўраама, мір яму, прынесьці ахвяру Богу). Таму мусульмане заўсёды віншуюць адзін аднаго падчас тых дзьвух сьвятаў, а падчас іншых -- хто як.

Cioara Andrei said...

Foarte interesat subiectul postat de tine, m-am uitat pe blogul tau si imi place ce am vazu am sa mai revin cu siguranta.
O zi buna!

Rashed said...

Mulţumesc!