Ірацкі журналіст з каналу Аль-Багдадзія Мунтазар Аз-Зейдзі, які кінуў у Буша свае чаравікі 14 сьнежня й стаў тым самым усясьветна вядомым, зараз трымаецца пад арыштам у невядомым мейсцы. Ён ня мае доступу да свайго адваката (а толькі да дзяржаўнага), а таксама да сваёй сямьі. Зараз пытаньне ў тым, за што яго будуць судзіць: за напад на прэзыдэнта (за што ў ірацкім заканадаўстве перадугледжана суровае пакараньне) ці за абразу іншаземнага лідэра. У апошнім выпадку яму могуць прысудзіць ад 24 гадзін да двух гадоў турмы.
Дыя Аль-Кінані, судзьдзя, які пакуль разгледжвае справу Зейдзі, сказаў, што журналіст зьявіўся перад ім пабітым. Тут невядома, радавацца за Ірак, ці не. Бо гэта ўсё яшчэ краіна, дзе зьняволеных лупяць, але ўсё-ткі судзьдзя можа супраць таго пратэставаць. А вось цікава, ці можа судзьдзя тое спыніць?
Тым часам Зейдзі нібыта напісаў ліст ірацкаму прэмьер-міністру Нуры Аль-Малікі, дзе ён просіць дараваньня за сваё "вялікае й брыдкае дзеяньне". Вядома, запугалі.
Вось відэа здарэньня. Журналісты CNN, відаць, павесяліліся з гэтага ня менш за сваіх арабскіх калегаў.
Нагадаю, што, кідаючы першы туфель, Зейдзі выкрыкнуў, "Разьвітальны пацалунак табе, сабаку!". Другі, па яго словах, быў падарункам ад "удоў, сіратаў і тых, хто быў забіты ў Іраку."
Дарэчы, Зейдзі распачаў цэлую моду на кіданьне чаравікамі. Дэманстратары ў розных канцах сьвету прайшліся з туфлямі ў рукох. Сёньня тут у Манрэалі 40 чалавек кідаліся чаравікамі ў партрэт Буша перад амэрыканскім консульствам. Сярод іх быў наваабраны сябра Нацыянальнага сходу (г.зн. правінцыяльнага парлямэнту) Квебеку з незалежніцкай партыі Салідарны Квебек, Амір Хадыр.
----------------
Now playing: Pentagon - Brishti
via FoxyTunes
Is Anybody Out there?
6 years ago
4 comments:
Аднак, каб не "сабака" Джордж Буш, журналіст у Іраку такім чынам выказаць пратэст бы не наважыўся
Да не ботинком надо, а повесить Буша, как он повесил Саддама Хусейна! Сколько мирного населения он погубил? Многие тысячи! Да и не только мирного - какое ему дело до Ирака?! Или он возомнил себя уже президентом всея Планеты?? А журналисту - орден за геройский поступок!
2 czalex: Тут маеце рацыю. За такое Садам бы напэўна забіў яго разам з сямьёю. Але ўсё-ткі, разам з адноснаю свабодаю, якую прынесьлі амэрыканцы ў Ірак пры Бушы, Ірак таксама страціў сотні тысяч чалавечых жыцьцяў.
2 Фантомас: Вешать не надо; пусть живёт и осознаёт, чего наделал. Вроде бы он постепенно начинает перед американской прессой признавать вину (однако всё-таки без стыда и совести обвиняет в первую очередь американских разведчиков в "провале разведки" а не себя в провале политики).
Post a Comment