
Святкаваньне Байраму ў самалійскім мячэце, 2006 г.
Фота: RoboRanks
Ліцэнзыя: GNU Free Documentation License
Віншую ўсіх сваіх чытачоў, як мусульманаў, так і не, з нагоды Курбан-Байрама! Гэтае сьвята нагадвае мусульманам аб тым дні, калі Прарок Аўраам (па-арабску Ібрагім) (мір яму!) паказаў сваю гатоўнасьць ахвяраваць свайго сына Богу, і ягоны сын (мір яму!) у той жа час паказаў пакорнасьць боскаму загаду. Бог хацеў ад іх не крыві чалавечай, а набожнасьці. Таму Ён прыслаў Аўрааму барана, які й быў ахваравяны шчасьлівым бацькам. Дай нам Божа мудрасьці навучыцца такой жа паслухмянасьці Тваім загадам. Бо
Кто лучше исповедует религию, чем тот,Мы з Кейці й мамаю адсвяткавалі Курбан-Байрам (па-арабску Ід аль-Адха) разам зь сябрамі й знаёмымі з Афганістану, Індыі, Ірану, Канады, Марока, Мэксыкі, Сырыі й Уругвая. Для мяне гэтая разнастайнасьць ёсьць адною з улюбёных рысаў Манрэалю. Здаецца, што ўвесь сьвет -- тут!
Кто предал лик свой Богу,
Добро творит благочестиво,
И следует путем ханифа Ибрахима!
Поистине, Господь взял другом Ибрахима!
(Кур'ан, 4:125. Інтэрпрэтацыя Іман Валерыі Порахавай)
4 comments:
:)
здароў, рады зноў быў ад цябе нешта пачуць
але
ведаеш, вельмі шмат людзей зь беларускага сьвету (можа нават і бальшыня) жывуць у livejournal
калі б ты завёў account там - кантакты былі б значна больш шырокія і інтэнсіўныя
Добры дзень!
Дзякуй за камэнтар. Так, ведаю наконт ЖЖ, але мне інтэрфэйс і, увогуле, выгляд Blogger-a падабаецца значна болей. Таму пакуль застаюся тут. :)
Добры дзень! :) Насамрэч, каму цікава, і тут будуць чытаць Ваш блог :)
2 maximlitvin: Дзякую за наведваньне, і за падтрымку! :)
Post a Comment