Showing posts with label прырода. Show all posts
Showing posts with label прырода. Show all posts

24 сакавіка 2009

Найтаньнейшае аўто ў сьвеце зараз у продажы


Tata Nano -- хваля будучыні?
Фота: Ануґраг Эдамз
Ліцэнзія: Creative Commons Attribution-Share Alike 2.0

Днямі паступіла ў продаж найтаньнейшая машына сьвету: індыйская "тата нана" (Tata Nano). Пры кошце ўсяго ў Rs. 100.000 (Br 5.571.974 / C$ 2.433) і расходзе паліва ў 101 g/km, чакаецца, што шматлікія індыйцы хутка перасядуць з матацыклаў у "наны". За імі, відаць, пойдуць і людзі з іншых краін, якія хочуць мець уласныя чатыры колы але ня хочуць гадамі выплачваць кошт гэтых колаў банку. Для аддзельнага чалавека гэта можа й добра, але, штода навакольнага асяродзьдзя, дык уявіце эфэкт мільёнаў такіх "нана". Карацей кажучы, адзін крок уперад, два крокі назад.

У суботу гасіце сьвятло дзеля Зямлі

У суботу, 28 сакавіка, па ўсёй плянэце павінна прайсьці акцыя "Гадзіна Зямлі". А 8:30 вечара па мясцоваму часу ў кожным часавым пасе зямлі Усясьветны фонд прыроды (WWF) прызывае ўсіх людзей пагасіць сьвятло на адну гадзіну ў знак пратэсту супраць глябальнага пацяпленьня. Вядома, істотная эканомія паліва ад аднагадзіннага дабраахвотнага адмаўленьня ад электрычнага сьвятла наўрад ці будзе. Але гэта хутчэй сымбаль таго, што людзі хочуць бачыць зьменаў у падыходзе да клімата й прыроды.

WWF спадзяецца, што ў акцыі прыме ўдзел мільярд чалавек ва ўсім сьвеце. 2.398 гарадоў у 83 краінах заявілі, што будуць удзельнічаць на афіцыйным узроўні.

Ін ша Аллаг мы зь сябрамі зьбіраемся ў мяне ў суботу каб гэта адзначыць, разам з беларускім Днём Волі ды банґлядэшскім Днём незалежнасьці. Калі хто чытае з Манрэаля, далучайцеся (лістуйце на chowdhuryrashed малпа gmail.com).

А астатнім: не забудзьцеся пагасіць сьвятло з 20:30 да 21:30 28 сакавіка. Пры сьвечках весялей!