Showing posts with label пачатак. Show all posts
Showing posts with label пачатак. Show all posts

04 снежня 2008

Вітаю!


Станцыя Ліёнэль-Ґру, манрэальскае мэтро
Фота: Montrealais

Ліцэнзыя: GNU Free Documentation License

Вітаю вас у маім беларускамоўным блёгу. Чаму "Наступная станцыя"? Таму, што я пляную абмяркоўваць тут пытаньні, якія кранаюць наш сьвет і ад якіх залежыць, як будзе выглядаць наша будучыня. Чаму "Prochaine station"? Бо я жыву ў Манрэалі, горадзе, дзе французская мова зьяўляецца душою грамадзтва. Але мэтро -- усюдых мэтро. Сядзь у цягнік пад зямлёю, вазьмі ў рукі газэту, і ты робіш тое ж, што й твае браты ў дзясятках краін. Што "Prochaine station", тое ж і "Наступная станцыя". Як і мадэрнасьць у цэлым, мэтро гэта нібыта доказ таго, што мы, маўляў, ведаем, куды едзем і што робім. Але ці так усё проста? :)

А чаму ўвогуле я стварыў гэты блёг? Бо мне захацелася пісаць па-беларуску часьцей, чым я тое рабіў дагэтуль, а таксама пашырыць сваю прысутнасьць у байнэце.

Чакаю вашыя камэнтары.

Едзем!

----------------
Now playing: I Musici, Felix Ayo - Vivaldi: Concerto in E (L'amoroso), Allegro
via FoxyTunes