Рамаданскія ліхтары ў Каіры (Эгіпет)
Фота: Бэрнадэт Сымпсан
Ліцэнзія: Creative Commons Attribution 3.0 Unported Віншую ўсіх сваіх чытачоў з пачаткам сьвяшчэннага ісламскага месяца
рамадана. Падчас рамадана кожны дарослы й здаровы мусульманін павінны трымаць пост ад зары да зары. Гэта ўключае поўную адмову ад ежы і напояў, у тым ліку вады, падчас дзённых гадзін. Мэта пасту -- узмацаваць веру ў Бога й сувязь зь Ім. Па сваім вопыце ведаю: чалавек, галодны на працягу дня, пачынае разумець, адкуль у яго сапраўды бярэцца ежа й каму ён мусіць быць удзячным за сваё жыцьцё.
Жадаю ўсім братам-мусульманам і сястрам-мусульманкам добрага рамадану. Хай Пан Бог (Аллаг) блаславіць вас і прыме вашыя добрыя дзеяньні.
No comments:
Post a Comment